BE RU EN

Кіраўнік МЗС Францыі: Мы не пагодзімся з дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі

  • 16.09.2021, 11:56

Парыж падтрымлівае ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму.

Святлана Ціханоўская ў Парыжы сустрэлася з міністрам замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыянам.

Міністр Ле Дрыян заявіў, што Францыя падтрымлівае ўвядзенне новых санкцый супраць рэжыму. Таксама, са слоў міністра, Францыя працягне падтрымліваць грамадзянскую супольнасць.

Пасля сустрэчы Ле Дрыян апублікаваў у сваім Twitter заяву, у якой выказаў салідарнасць з беларускім народам.

«Мы не пагодзімся з жорсткімі рэпрэсіямі рэжыму ці актамі дэстабілізацыі супраць нашых еўрапейскіх партнёраў», - падкрэсліў міністр.

Апошнія навіны