BE RU EN

Латвія выдаткуе паўмільёна еўра на «калючку» для мяжы з Беларуссю

  • 16.09.2021, 10:16

Пастаўшчыком выступіць фірма Brief, якая з пачатку пандэміі пастаўляла маскі і іншыя сродкі аховы.

Улады Латвіі выдаткуюць 488,4 тысячы еўраў (без ПДВ) на калючы дрот для часовай агароджы на латвійска-беларускай мяжы.

Пастаўшчыком выступіць фірма Brief, якая з пачатку пандэміі пастаўляла дзяржаўным ведамствам маскі і іншыя сродкі індывідуальнай аховы, піша Rus.lsm.lv.

Праз павелічэнне плыні нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі Літва абвясціла рэжым экстрэмальнай сітуацыі на ўсёй тэрыторыі краіны, Латвія і Польшча ўвялі надзвычайнае становішча ў раёнах, якія мяжуюць з Беларуссю.

Апошнія навіны