У Нямеччыне напярэдадні выбараў на сервер ЦВК учынілі хакерскую атаку
- 15.09.2021, 21:55
Праз хакераў часова была паралізаваная праца сервера.
У Нямеччыне на сервер кіраўніка федэральнай выбарчай камісіі Георга Тыля ўчынілі хакерскі DDoS-напад. Праз працу хакераў часова была паралізаваная праца сервера.
Пра гэта паведамляе Business Insider.
Інцыдэнт адбыўся ў канцы жніўня. Праз хакерскую атаку часова сервер выйшаў з ладу, і сайт bundeswahlleiter.de, дзе ўтрымліваецца інфармацыя пра выбары і публікуюцца афіцыйныя вынікі галасавання, быў недаступны.
«Праблема аналізуецца і працягваецца распрацоўка адпаведных тэхнічных канцэпцый», - заявілі ў ЦВК.
Пры гэтым там дадалі, што ўся інфармацыя аб выбарах будзе даступная грамадскасці.
Асноўныя IT-сістэмы закрануты не былі.