BE RU EN

Лукашэнка з цяжкасцю спусціўся па трапе самалёта ў Душанбэ

  • 15.09.2021, 22:40

Відэафакт.

Лукашэнка прыляцеў у Таджыкістан. Самалёт дыктатара прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Душанбэ.

Прыбыццё беларускага ўзурпатара здымала ТВ «Таджыкістан». На кадрах бачна, як Лукашэнка спускаецца па трапе самалёта. Робіць ён гэта з цяжкасцю, узмоцнена абапіраючыся на поручань і асцярожна перастаўляючы ногі. Ад прагляду ствараецца ўражанне, што дыктатар мае праблемы са здароўем.

Характэрна, што прапагандысты дзяржвыдання БелТА ў сваім відэасюжэце наважылі абрэзаць гэты момант.

Апошнія навіны