BE RU EN

У Мінлясгасе прызналі масавую высечку лясоў у Беларусі

  • 15.09.2021, 20:35

Высечку лесу ў міністэрстве называлі «ўборкай ураджаю».

Падчас прэс-канферэнцыі аб напрамках развіцця лясной галіны ў 2021 годзе, якая прайшла ў Нацыянальным прэс-цэнтры, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі пракаментаваў высечку лясоў у Беларусі.

Так прадстаўнік Мінлясгаса прызнаў, што ў Беларусі павялічыліся аб'ёмы высечкі, а, такім чынам, выраслі аб'ёмы нарыхтоўкі драўніны.

- Сапраўды, мы пачалі больш секчы, але секчы мы пачалі больш, таму што ў нас пачаў спець лес, - растлумачыў Валянцін Шатраўка.

- Мы, як і сельская гаспадарка, як і любы гаспадар рупліва павінны збіраць ураджай, які паспеў. Таму мы, у прынцыпе, гэта і робім, - заўважыў чыноўнік.

Апошнія навіны