BE RU EN

У Вялікабрытаніі прызначаны новы міністр замежных спраў

  • 15.09.2021, 18:26

Кіраўніцай МЗС Вялікабрытаніі прызначаная экс-міністарка міжнароднага гандлю.

Міністаркай замежных спраў Вялікабрытаніі прызначаная Ліз Трас.

Пра гэта паведамляе Sky News.

Раней Трас займала пасаду міністаркі міжнароднага гандлю. Таксама яна захавала за сабой пасаду міністра ў справах жанчын і сацыяльнай роўнасці.

Sky News адзначае, што гэта другая жанчына на пасадзе кіраўніцы МЗС Вялікабрытаніі пасля Маргарэт Бэкет.

Апошнія навіны