BE RU EN

Заўзятары падтрымлівалі беларуса Шкурына ў Лізе чэмпіёнаў лозунгам «Жыве Беларусь!»

  • 15.09.2021, 18:16

На матчы кіеўскага «Дынама» і «Бенфікі» былі заўважаныя бел-чырвона-белыя сцягі.

Увечары 14 верасня беларускі футбаліст Ілля Шкурын дэбютаваў у Лізе чэмпіёнаў у складзе кіеўскага «Дынама». Гэта адзіны прадстаўнік нашай краіны ў галоўным еўрапейскім турніры. У Кіеве Ілля паволі прыжываецца: адразу ён не трапляў нават у заяўку, а цяпер трэці матч запар пачаў у старце. Кіяўляне ўжо палюбілі фактурнага форварда. Хтосьці нават успамінае залатыя часы Хацкевіча і Бялькевіча ў «Дынама» і чакае таго ж ад Шкурына, піша «Трибуна».

Актыўная грамадзянская пазіцыя футбаліста, які адмовіўся гуляць за зборную пры Лукашэнку, у Кіеве нікога не бянтэжыць. Наадварот – павага і моцная падтрымка.

Апошнія навіны