BE RU EN

Жырыноўскі абняславіўся перад жыхарамі Татарстана

  • 15.09.2021, 18:04

Старшыня ЛДПР падчас звароту да выбарцаў пераблытаў татарскую і турэцкую мовы.

Старшыня ЛДПР Уладзімір Жырыноўскі падчас звароту да татарскіх выбарцаў пераблытаў мовы і пачаў размаўляць па-турэцку. Адпаведнае відэа апублікаваў Telegram-канал ura.ru.

«Я, карыстаючыся выпадкам, па-татарску звяртаюся да ўсіх жыхароў, што ведаюць татарскую мову ў нашай краіне», - сказаў Жырыноўскі.

Пасля гэтага лідар ЛДПР пачаў гаварыць на турэцкай мове. Спачатку ён заявіў пра перамогу ЛДПР на выбарах, пасля чаго працытаваў верш турэцкага паэта і журналіста Фікрэта Тэвфіка, прысвечаны барацьбе супраць эксплуататараў.

«Прыйшоў час выбараў. Хто пераможа? ЛДПР пераможа. Ежце, пакуль не насыціцеся, спадары, пакуль не адчуеце агіду, пакуль не ўзарвяцеся», - заявіў на турэцкай мове Жырыноўскі.

Апошнія навіны