BE RU EN

Самбіст Сцяпан Папоў заклікаў спартоўцаў пераходзіць на бок народа

  • 15.09.2021, 17:16

Ніколі не позна выправіцца.

Актывіст SOS by, самбіст Сцяпан Папоў звярнуўся да федэрацыі баскетбола Беларусі, якая не павіншавала Ягора Мешчаракова з заканчэннем навучання паводле праграмы ФІБА «Time out 2.0», разлічанай спецыяльна для дзейных і ўжо скончыўшых сваю спартовую кар'еру гульцоў.

«Не агучваючы імёны і заслугі сумленных спартоўцаў, вы выразна даводзіце, як вы ўтойваеце праўду. Не буду казаць, як вы выглядаеце збоку і пра вашы маральныя якасці. Але гэтымі дзеяннямі вы адлюстроўваеце паводзіны сваіх гаспадароў і яшчэ больш распальваеце той агонь, які прымусіў мільёны людзей выйсці на вуліцы. Фальсіфікацыі, парушэнні законаў, гвалт, якія таксама хочуць утаіць!

Наша сіла ў праўдзе. Гэта сіла, перспектыва і развіццё. А хлусня спараджае новую хлусню. І хлусы дэградуюць, руйнуюць і развальваюць грамадства, спорт і краіну.

Будзьце людзьмі, ніколі не позна выправіцца і прыбраць прычыну, а не падманваць саміх сябе! Прычыну можна прыбраць, падпісаўшы ліст SOS, і стаць на бок праўды», - цытуе Папова SOS by.

Апошнія навіны