BE RU EN

Жыхары Барысава аблілі півам міліцэйскае аўто

  • 15.09.2021, 15:06

Міліцыя назірала за гэтым у акно.

У Барысаве нецвярозыя маладзёны вылілі піва на капот міліцэйскага аўто і пашкодзілі бампер. Пра гэта паведамілі ва УУС Менаблвыканкама.

Двое 22-гадовых барысаўцаў адпачывалі ў адной з забаўляльных устаноў Барысава, дзе распівалі спіртное. Пасля яны адправіліся на вуліцу, узяўшы з сабой бутэльку піва і гарэлкі. Убачыўшы ў двары міліцэйскае аўто, адзін з іх ударыў нагой па бамперу і стаў разгойдваць аўтамабіль, а другі ў гэты момант выліў змесціва піўной бутэлькі на капот.

- Усё гэта адбывалася на вачах супрацоўнікаў міліцыі, якія знаходзіліся ў грамадскім пункце аховы парадку «Юбілейны» і бачылі ўсё праз акно, - распавялі ва УУС.

Апошнія навіны