Рассельгаснагляд: Таматы з Беларусі заражаныя вусатымі кузуркамі
- 15.09.2021, 12:33
Паводле дакументаў месцам паходжання таматаў значыцца Магілёўская вобласць.
На мінулым тыдні Рассельгаснагляд забараніў увоз 9 тон таматавў з нашай краіны. Інспектары заявілі, што груз заражаны шкоднікам. Наогул, 9 тон - гэта не вельмі шмат, але ёсць асаблівасць. Паводле дакументаў месцам паходжання памідораў значыцца прадпрыемства ў Магілёўскай вобласці, піша onliner.by.
І са звестак расейцаў, беларуская служба каранціну раслін выдала на партыю сертыфікат, які пацвярджае фітасанітарную бяспеку. Цяпер будуць разбірацца - як жа так.
Рассельгаснагляд сцвярджае, што памідоры заражаныя заходнім кветкавым трыпсам. З пункту гледжання аграрыяў, гэта казурка-шкоднік даўжынёй блізу міліметра.
Груз прызначаўся атрымальніку ў Маскве.
Знішчаць шкоднікаў не сталі, а вярнулі на радзіму (якая значыцца ў дакументах). Суправадзілі пасылку даведкай: «Заходні кветкавы трыпс з'яўляецца адным з небяспечных каранцінных шкоднікаў і нясе істотную пагрозу кветкавым і дэкаратыўным раслінам у закрытым грунце а таксама агароднінным культурам... Шкоднік адрозніваецца пладавітасцю і здольны нанесці велізарную шкоду сельскай гаспадарцы».