BE RU EN

Анжаліка Агурбаш «расціснула» Таракана, які ўспаў на музыкаў

  • 15.09.2021, 11:47

Спявачка жорстка адказала Лукашэнку.

Артысты, якія пакідаюць Беларусь, не могуць уважацца за «здраднікаў», заявіла ў эфіры НСН спявачка Анжаліка Агурбаш, якая з'ехала з краіны, і якая падтрымлівае пратэсты супраць Лукашэнкі.

Раней узурпатар назваў артыстаў-уцекачоў, якія адмовіліся ад супрацоўніцтва з беларускімі ўладамі падчас масавых пратэстаў, здраднікамі.

«Я не хачу каментаваць тое, што кажа Лукашэнка. Вы спытаеце ў народа, хто ёсць народныя і заслужаныя артысты. Вам народ лепш скажа. Падтрымліваць ці не - гэта асабістая справа кожнага, я не магу нікога ні агітаваць, ні асуджаць. Кожны робіць свой выбар у гэтым жыцці, зыходзячы з гонару, сумлення, годнасці. Я зрабіла свой выбар, іншыя артысты таксама. Час і жыццё потым пакажа», - нагадала спявачка.

«Я ніколі не падтрымлівала ніякія палітычныя партыі, перадвыбарчыя кампаніі. Я была па-за палітыкай. Мая падтрымка людзей - гэта зусім іншае. Гэта ўжо больш, чым палітыка, гэта чалавечы чыннік. На нас, артыстаў, раўняюцца людзі, глядзяць, чакаюць абароны ў цяжкую хвіліну. Ва ўсе часы творчыя людзі, зоркі, якія былі шчыра ўлюбёныя народам, заўсёды падтрымлівалі людзей ва ўсіх цяжкіх сітуацыях. Гэта было і падчас вайны, у акопах, у гарачых мясцінах. Туды выязджалі артысты, падтрымлівалі жаўнераў, тых, хто змагаецца за праўду, за справядлівасць, за радзіму. Ні дзеянні Лукашэнкі, ні ягоную палітыку я падтрымліваць не магу ў прынцыпе. Таму што я чалавек перш за ўсё. Я артыстка, якую любяць людзі», - падкрэсліла артыстка.

Апошнія навіны