BE RU EN

Кошт газу ў Еўропе ўзляцеў аж да 880 даляраў

  • 15.09.2021, 11:24

Гістарычны рэкорд 1 сакавіка 2018 года пакуль яшчэ не пабіты.

Газ у Еўропе працягвае імкліва даражэць, абнаўляючы рэкорды, паведамляе korrespondent.net.

Так, у сераду, 15 верасня, цана кастрычніцкага ф'ючарса на спотавых індэкс TTF на газ на біржы ICE Futures дасягнула 72,4 еўра за МВт.ч, або $884 за тысячу кубаметраў.

Гістарычны рэкорд цаны кантракту "на дзень наперад" на TTF зафіксаваны 1 сакавіка 2018 году - 76 еўраў за МВт.ч, або 969 за тысячу кубаметраў.

Напярэдадні кошт газу упершыню перавысіў 800 даляраў за тысячу кубаметраў. А яшчэ на мінулым тыдні газ таргаваўся на ўзроўні 710 даляраў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны