BE RU EN

Беларусь застанецца без імпартных лекаў?

  • 15.09.2021, 10:42

Улады перашкаджаюць нармальнай працы замежных фармацэўтычных кампаній.

Чытач Charter97.org падзяліўся інфармацыяй аб праблемах з замежнымі лекамі ў Беларусі:

«З'явілася інфармацыя, што Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) дабраўся да офісаў замежных фармацэўтычных кампаній. Іх бессэнсоўныя праверкі могуць спаралізаваць працу кампаній, у тым ліку звязаную з пастаўкамі лекаў.

Відавочна так званыя «ўлады» зусім не турбуе, што гэта можа пазбавіць доступу да інавацыйных лекавых прэпаратаў тысячы беларускіх пацыентаў, для многіх з якіх гэтыя прэпараты жыццёва неабходныя.

Беларусы даўно зразумелі, што для Лукашэнкі здароўе і жыццё грамадзян нічога не вартыя».

Нагадаем, што з лета гэтага года беларусы сутыкаюцца з праблемай куплі некаторых імпартных лекаў.

Апошнія навіны