BE RU EN

Санкцыі дзейнічаюць: «Беларуськалій» другі месяц запар не можа заплаціць выканаўцам

  • 14.09.2021, 15:38

Такога не было з 1996 года.

Тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь» атрымаў важную інфармацыю ад падпісчыкаў пра сітуацыю ў Салігорску:

«ААТ «Беларуськалій» другі месяц не разлічваецца з падрадчыкамі за выкананне паслуг. Фірмы страцілі ў аплаце. Затрымка заробкаў. Усе хаваюць гэтую праблему. Але ІП і ТАА, якія працуюць у Салігорску, кажуць што з 1996 года такога не было. Усе знаходзяцца ў невялікім шоку. Многія падумваюць пра закрыццё.

Нарады праходзяць на падвышаных тонах. Падрадчыкі нярвуюцца і перажываюць за заробленыя грошы».

Апошнія навіны