BE RU EN

Лукашэнку «будуць спіхваць»: Масква запускае працэс

  • 14.09.2021, 11:26

«Вясельны генерал» больш нікому не патрэбны.

9 верасня ў Крамлі адбылася пазапланавая сустрэча прэзідэнта Расеі Пуціна і узурпатара Лукашэнкі. Правядзенне гэтага мерапрыемства ініцыявала Масква. 30 жніўня з Крамля патэлефанавалі і выклікалі «пад'ехаць». У беларускага дыктатара не заставалася выбару, піша «Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозу».

«Вясельны генерал» Лукашэнка «пад'ехаў на выклік» і яго паставілі перад фактам, і выставілі ўмовы, ад якіх ён не змог адмовіцца.

9 верасня прэзідэнт Расеі Пуцін атрымаў ад Лукашэнкі ўсё, што хацеў. Пасля 4 лістапада патрэба ў Лукашэнку і зусім адпадзе. Гэта значыць, што Лукашэнка зрабіў сваю справу, Лукашэнку «будуць спіхваць».

«Пасля 4 лістапада Масква запусціць працэс замены таксічнага Лукашэнкі.

З высокай ступенню імавернасці, 9 верасня Пуцін і Лукашэнка падчас другога этапу закрытых перамоў, які пачаўся адразу пасля прэс-канферэнцыі, абмяркоўвалі ўмовы сыходу Лукашэнкі ад улады. Беларускі дыктатар супраціўляецца сыходу, і кансэнсус яшчэ не дасягнуты», - адзначае «Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозу».

Апошнія навіны