BE RU EN

Адзін твіт абрынуў курс канкурэнта біткойна

  • 13.09.2021, 21:13

Курс крыптавалюты лайткойн абваліўся на 25 адсоткаў праз фэйкавы твіт.

Курс крыптавалюты Litecoin рэзка вырас 13 верасня пасля паведамлення аб тым, што яе пачне прымаць да аплаты найбуйнейшая ў свеце сетка аптовага і раздробнага гандлю Walmart. Праз некалькі гадзін высветлілася, што навіна была ілжывай, і курс крыптавалюты абваліўся на ранейшы ўзровень. Паводле звестак таргоў крыптавалютнай біржы Binance, кошт аднаго Litecoin складае 177 даляраў, паведамляе lenta.ru.

Паведамленне аб супрацоўніцтве Walmart і кампаніі Litecoin Foundation з'явілася ў Twitter Litecoin, пасля чаго курс крыптавалюты вырас амаль на 40 працэнтаў, да 240 даляраў за штуку. Праз некалькі гадзін са старонкі Walmart знікла інфармацыя аб партнёрстве, а прадстаўнік кампаніі пацвердзіў CNBC, што навіна не адпавядае рэчаіснасці. Курс крыптавалюты, якую ўважаюць адным з канкурэнтаў біткойна, абрынуўся на 25 працэнтаў, да 180 даляраў за адзінку. За ўвесь гэты час кошт акцый Walmart практычна не змяніўся.

Апошнія навіны