BE RU EN

Віцэ-прэзідэнт IIHF: Баскаў - удзельнік банды

  • 13.09.2021, 14:39

Калерва Кумала пракаментаваў санкцыі супраць экс-кіраўніка беларускага хакея.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) Калерва Кумала выказаўся пра дыскваліфікацыю экс-кіраўніка беларускага хакея Дзмітрыя Баскава, піша is.fi.

Нагадаем, што IIHF на пяць гадоў дыскваліфікавала Баскава за сістэмны ўдзел у рэпрэсіях. Спартовага чыноўніка таксама падазраюць у арганізацыі забойства менчука Рамана Бандарэнкі.

«У сваёй кар'еры я не памятаю такой працяглай забароны», - заявіў Калерва Кумала.

Калерва Кумала кажа, што пакаранне суровае, але Баскаў сам вінаваты, бо быў удзельнікам банды, якая забіла Рамана Бандарэнку.

Апошнія навіны