BE RU EN

Дарадца Дзярждэпу ЗША заявіў, што Еўропе пагражае дэфіцыт газу зімой

  • 13.09.2021, 14:00

На карту пастаўленыя жыцці людзей.

Старшы дарадца Дзярждэпу ЗША ў энэргетычнай бяспецы Амос Хохштайн мяркуе, што гэтай зімой Еўропа можа сутыкнуцца з дэфіцытам газу, бо рэгіён уваходзіць у асенне-зімовы перыяд з нізкімі запасамі і існуе пагроза скарачэння паставак, піша «Новое время».

У каментары Financial Times у суботу, 11 верасня, падчас візіту ў Кіеў Хохштайн адзначыў, што Расея апошнім часам пастаўляла ў ЕЗ менш газу, чым звычайна, і гэта адна з прычын рэкордных коштаў на рынку.

«Калі да студзеня-лютага наступіць сапраўдная халодная зіма, запасы могуць скончыцца. І гэта мяне непакоіць... Гаворка ідзе не толькі аб нейкіх геапалітычных гульнях. На карту пастаўленыя жыцці людзей», - сказаў ён.

Хохштайн чакае, што Расея пагодзіцца падоўжыць транзітны кантракт з Украінай, які дзейнічае да канца 2024 года.

Апошнія навіны