BE RU EN

Вучэнні «Захад-2021»: 350 вайскоўцаў захварэлі на дызентэрыю

  • 10.09.2021, 20:15

20 чалавек у цяжкім і асабліва цяжкім стане.

«Новости Воронеж» і «Горком 36», са спасылкай на ліст управы Расспажыўнагляду ў рэгіёне паведамілі, што на палігоне Паганава ў Варонежскай вобласці 350 чалавек захварэла на дызентэрыю. Выданне паказвае, што сярод іх ёсць 20 чалавек у цяжкім і асабліва цяжкім стане.

Са звестак «Вести Воронеж», ліст ад імя раённай газеты разаслалі 50 адрасатам, у тым ліку большасці варонежскіх СМІ.

З дакумента, падпісанага намесніца кіраўніка ўправы Вольгай Фуфаевай, вынікае, што ўспышка дызентэрыі ўзнікла падчас правядзення вучэнняў «Захад-2021» і была выкліканая прыёмам няякаснай ежы, ужываннем вады з неправераных крыніц, а таксама невыкананнем санітарных нормаў.

Апошнія навіны