BE RU EN

Фільм пра беларускую рэвалюцыю стаў пераможцам прэстыжнага конкурсу Hinzpeter Awards

  • 1.09.2021, 12:47

Стужка «Не бойся» атрымала галоўны прыз.

Фільм беларускага журналіста і рэжысёра Міхаіла Аршынскага стаў пераможцам прэстыжнага конкурсу Hinzpeter Awards, паведамляе БАЖ.

1 верасня ён атрымаў галоўны прыз «Свет на раздарожжы» за фільм «Не бойся». У фільме паказаныя лёсы людзей, якія адгукнуліся на заклік блогера Сяргея Ціхaноўкага і ўзялі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі 2020 года.

Аршынскі асабіста прасачыў за кожным этапам кампаніі і здымаў, як улады перашкаджалі збіраць подпісы і перадаваць іх у выбаркамы, як аб'ядналіся штабы альтэрнатыўных кандыдатаў і разам з імі ездзіў па рэгіёнах Беларусі.

Апошнія навіны