BE RU EN

Дзве партыі беларускіх цыгарэт затрымалі ў Латвіі

  • 6.08.2021, 20:17

Цыгарэты знайшлі ў грузавым аўтамабілі.

На гэтым тыдні латвійскія мытнікі затрымалі дзве партыі беларускіх цыгарэт.

3 жніўня 1200 пачкаў цыгарэт знайшлі ў грузавым аўтамабілі, які ўязджаў у Латвію праз пункт пропуску «Сілене».

5 жніўня больш як 26 тысяч пачкаў цыгарэт NZ GOLD і QUEEN Superslims былі выяўленыя ў грузавым цягніку ў вагоне са дранкай.

Агульная сума нявыплачаных з цыгарэт падаткаў склала 93 тысячы еўраў, паведамляе латвійская мытня.

ФОТА: МЫТНЯ ЛАТВІІ
ФОТА: МЫТНЯ ЛАТВІІ

Апошнія навіны