BE RU EN

Прэм'ер-міністры краін Балтыі заклікалі Раду ЕЗ узмацніць санкцыі супраць Лукашэнкі

  • 6.08.2021, 14:51

Гаворка ідзе пра пашырэнне індывідуальных і сектаральнай абмежаванняў.

Прэм'ер-міністры Літвы, Латвіі і Эстоніі прынялі супольную заяву, у якой змяшчаецца заклік да Еўразвязу пашырыць індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму за арганізаваны ім міграцыйны крызіс на вонкавай мяжы ЕЗ.

«Мы заклікаем Раду ЕЗ і нашых партнёраў пашырыць індывідуальныя і сектаральныя санкцыі ў дачыненні да беларускага рэжыму, а таксама ўвесці санкцыі, нацэленыя на ўсе бакі, якія ўдзельнічаюць у спансаваным дзяржавай выкарыстанні незаконных міграцыйных плыняў», - гаворыцца ў заяве міністраў.

Апошнія навіны