BE RU EN

У Кангрэсе ЗША прапанавалі заснаваць міжнародны трыбунал аб злачынствах Лукашэнкі

  • 6.08.2021, 8:37

Прапанову ўнёс палітык, які займаўся пакараннем рэжымаў у Руандзе, Сьера-Леонэ і былой Югаславіі.

Крыстафер Сміт, сустаршыня Камісіі ў правах чалавека ў Палаце прадстаўнікоў кангрэса ЗША, уважае за эфектыўны зварот з нагоды дзеянняў Лукашэнкі ў Міжнародны крымінальны суд, паведамляе «Голас Амерыкі».

Парламентарый мяркуе, што «Лукашэнка вельмі спалоханы і знаходзіцца ў роспачы ад таго, што можа страціць уладу - і гэта вельмі небяспечны стан, ён гатовы на што хочаш ў дачыненні да беларускага народа».

У гэтай сувязі кангрэсмэн мяркуе, што «ЗША павінны гэта цалкам разумець - і дзейнічаць папераджальна. Мы павінны быць гатовыя да таго, каб заснаваць міжнародны трыбунал аб ягоных злачынствах».

«Я падтрымліваў стварэнне такіх трыбуналаў пасля трагедый у Руандзе, Сьера-Леонэ і былой Югаславіі. Я ўпэўнены, што Слабадан Мілошавіч, як і іншыя забойцы, ніколі не думаў, што апынецца на лаве падсудных. Расея не была гэтым задаволена, і яна наўрад ці будзе задаволеная ў выпадку прыцягнення Лукашэнкі да адказнасці, але паглядзіце, колькі людзей было забіта падчас ягонага кіравання, колькі тысяч беларусаў былі збітыя і зняважаныя на вуліцах гарадоў, і ён цалкам можа стаяць за гібеллю Віталя Шышова. Гэта ўсё можа быць таксама разгледжана Міжнародным крымінальным судом».

Кангрэсмэн-рэспубліканец нагадаў, што «поўная падтрымка рэжыму Лукашэнкі - прапагандысцкая, фінансавая і нават вайсковая - ідзе з Масквы і робіць яе суўдзельніцай».

«Але, магчыма, у нейкі момант Пуціну трэба будзе ўсвядоміць, што нязручнасцяў ад гэтай падтрымкі для яго больш, чым выгад».

Апошнія навіны