BE RU EN

Качанавай спадабалася ў жаночай калоніі Гомеля

  • 5.08.2021, 20:10

Лукашыстка агледзела месца, дзе будзе адбываць пакаранне за злачынствы рэжыму.

Наталлі Качанавай спадабалася ў жаночай калоніі Гомеля.

«Створаныя тут ўмовы дазваляюць жанчынам усвядоміць сваю праблему і ўстаць на шлях выпраўлення і працягнуць жыццё годна», - заявіла чыноўніца.

«Наведванне жаночай калоніі - гэта дальнабачны крок Качанавай. Адзінае, для паўнаты адчуванняў можна было прагуляцца па тэрыторыі з рукамі за спінай і ў кайданках. Не ўпэўненыя наконт выпраўлення, але на ўсведамленне фашысцкіх злачынстваў часу ў яе будзе дастаткова», - піша ТГ-канал «Ник и Майк». Паводле іх звестак, сустрэча з палітвязням Наталляй Хершэ адбылася.

Апошнія навіны