BE RU EN

Беларускі хакеіст Шаранговіч падпісаў двухгадовы кантракт з «Нью-Джэрсі»

  • 5.08.2021, 19:58

Сума кантракту - 4 млн даляраў.

Беларускі форвард Ягор Шаранговіч застаецца ў «Нью-Джэрсі». Хакеіст падпісаў двухгадовы кантракт на суму 4 млн даляраў.

Размеркаванне выглядае наступным чынам: 2021-22 гады - 1,8 млн даляраў, а ў 2022-23 гадах - 2,2 млн даляраў.

Шаранговіч у мінулым сезоне згуляў за «д'яблаў» 54 матчы, у якіх набраў 30 (16 + 14) балаў, і стаў адным з найлепшых пачаткоўцаў сезону НХЛ.

Апошнія навіны