BE RU EN

Таракан супраць мёду

  • 5.08.2021, 18:06

Рэжым ліквідуе «Братэрства босых бортнікаў».

Прыватная ўстанова развіцця традыцыйнага промыслу «Братэрства босых бортінкаў» ліквідуюць, паведамляе @by_culture.

Яно было заснавана ў 2017 годзе з мэтай захавання і развіцця традыцыйнага бортніцтва і забеспячэння пераемнасці нацыянальнай аўтэнтычнай традыцыі бортніцтва. У тым жа годзе на ініцыятыву ўстановы лясное бортніцтва было ўключана ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі, а з 2018 года пры ўдзеле ініцыятывы была распачатая работа прысваення гэтаму ўменню сусветнага значэння. Ужо ў 2020 годзе сумесная намінацыя «культура бортніцтва Беларусі і Польшчы» была ўключаная ў сусветны спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА.

Апошнія навіны