BE RU EN

Муж Ціманоўскай, які з Беларусі збег ва Украіну, выехаў у Польшчу

  • 5.08.2021, 16:47

Ён едзе на аўтамабілі.

Муж беларускай лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай Арсень Зданевіч ужо выехаў у Польшчу. Пра гэта спартоўка распавяла на прэс-канферэнцыі ў Варшаве 5 жніўня, паведамляе карэспандэнт выдання «Гордон».

Пра тое, што Зданевіч з'ехаў у Кіеў, стала вядома 2 жніўня. Ён зрабіў гэта пасля спробы ўладаў Беларусі вывезці Ціманоўскую з Токіё ў Менск супраць яе волі. Паведамлялася, што краіну муж спартоўкі пакідаў аператыўна.

Ціманоўская распавяла, што ён цяпер едзе ў Польшчу на аўтамабілі.

«Я чакаю яго, сёння ўвечары ён будзе тут», - сказала яна. Са слоў спартоўкі, у Польшчы яна адчувае сябе ў бяспецы.

Апошнія навіны