BE RU EN

Жазэп Барэль: Беларускі рэжым парушыў алімпійскае перамір'е

  • 5.08.2021, 16:08

Кіраўнік еўрапейскай дыпламатыі пракаментаваў інцыдэнт з Крысцінай Ціманоўскай.

Інцыдэнт з беларускай спартоўкай Крысцінай Ціманоўскай парушыў алімпійскае перамір'е, мяркуе прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.

- Адчуваю палёгку, бачачы, што спартоўка Крысціна Ціманоўская паспяхова прыбыла ў Польшчу. Аднак яшчэ адзін годны грамадзянін Беларусі быў вымушаны бегчы з краіны праз дзеянні рэжыму Лукашэнкі. Алімпійскае перамір'е было парушанае, - напісаў Барэль у twitter.

Алімпійскае перамір'е - старажытнагрэцкая традыцыя, адроджаная Генасамблеяй ААН у 1992 годзе. Усім краінам-удзельніцам Алімпіяды настойліва рэкамендавана выконваць перамір'е, якое пачынаецца за сем дзён да адкрыцця і якое сканчаецца праз сем дзён пасля закрыцця кожных Алімпійскіх гульняў.

Апошнія навіны