BE RU EN

Зяленскі параіў украінцам, якія хочуць жыць пад расейскім сцягам, пакінуць Данбас

  • 5.08.2021, 11:39

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што гэты рэгіён ніколі не стане расейскім.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мяркуе, што ўкраінцы, якія пражываюць у Данбасе, аднак вызнаюць сябе расейцамі, павінны ехаць у Расею. Пра гэта ён заявіў падчас інтэрв'ю тэлеканалу "Дом", паведамляе "Люстэрка тыдня. Украіна".

Зяленскі падкрэсліў, што такія словы не сведчаць пра тое, што гэтых людзей выганяюць з Украіны.

"Яшчэ раз: радзіма ці госць. Я думаю, калі ты жывеш на тэрыторыі акупаванага Данбаса і, калі ты думаеш, што "Наша справа правільная - нам у РФ, мы расейцы". Вялікая памылка заставацца жыць на Данбасе", - заявіў ён.

Калі хтосьці з украінцаў разглядае Данбас як расейскую тэрыторыю, дзе будзе лепш жыць дзецям і ўнукам - хай едуць у Расею, сцвярджае прэзідэнт.

"Дзеля сваіх дзяцей і ўнукаў цжо трэба ехаць шукаць сабе месца ў РФ. Без Украіны на гэтай тэрыторыі цывілізацыі не будзе", - заявіў прэзідэнт Украіны.

Зяленскі таксама звярнуўся да ўкраінцаў, якія жывуць на Данбасе.

"Калі ты адчуваеш сябе ўкраінцам і паважаеш сцяг Украіны. Паважаеш украінскую мову. Нават калі цябе не вучылі ў школе. Сам пачытваеш кнігі. Калі ты адчуваеш, што ты ўкраінец - будзь там. Гэтая зямля будзе дэакупаванай", - заявіў ён.

Апошнія навіны