BE RU EN

У Музеі Янкі Купалы ў Менску ад газу загінуў чалавек

  • 5.08.2021, 11:33

Яшчэ адзін шпіталізаваны.

У Менску пры планавай праверцы сістэмы пажаратушэння ў будынку Музея Янкі Купалы адбыўся выхад газу.

Да прыбыцця падраздзяленняў МНС адміністрацыяй былі эвакуаваны работнікі музея. Адзін работнік шпіталізаваны. Адзін загінуў. Прычыны і абставіны здарэння высвятляюцца, паведаміла МНС Беларусі.

Апошнія навіны