BE RU EN

«МБХ Медия» і «Открытые медиа» абвясцілі аб спыненні працы

  • 5.08.2021, 11:31

Медыі заявілі, што рызыкі для журналістаў і супрацоўнікаў праекту «занадта вялікія».

Праект «МБХ Медия», звязаны з бізнэсоўцам і грамадскім дзеячам Міхаілам Хадаркоўскім, абвясціў аб спыненні працы. Пра гэта ў «Фэйсбуку» паведаміла галоўная рэдактар выдання Вераніка Куцыла.

«Я не гатовая ставіць пад пагрозу свабоду і жыццё іншых людзей. Міхаіл Хадаркоўскі - таксама. Праект «МБХ Медия» закрываецца», - паведаміла яна.

Сёння аб спыненні працы абвясцілі выданне «Открытые медиа» і праект «Правозащиты Открытки». У «ОМ» заявілі, што рызыкі для журналістаў і супрацоўнікаў праекту «занадта вялікія».

Апошнія навіны