BE RU EN

МЗС Ірака заклікаў грамадзян краіны не быць мішэнню для лукашысцкага гандлю людзьмі

  • 5.08.2021, 10:56

Пасольства краіны ў Маскве ўважліва сочыць за правакацыямі беларускіх уладаў.

МЗС Ірака выступіў 5 жніўня з заявай з нагоды «гібелі» грамадзяніна сваёй краіны паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы.

Замежна палітычнае ведамства паведаміла, што пасольства краіны ў Маскве ўважліва сочыць за расследаваннем інцыдэнту, які стаў прычынай таго, што адбылося.

МЗС таксама зноў звярнуўся да грамадзян Ірака з заклікам «не быць мішэнню для кантрабанды людзей і гандлю людзьмі».

Нагадаем, 4 жніўня беларускія дзяржаўныя СМІ і праўладныя тэлеграм-каналы паведамілі, што паблізу ад беларуска-літоўскай мяжы «выявілі іракца ў цяжкім стане».

Літоўскія памежнікі заявілі, што не атрымлівалі інфармацыі пра інцыдэнт з грамадзянінам Ірака ад беларускіх уладаў, і кажуць, што даведаліся пра гэта са СМІ. Афіцыйныя ўлады Літвы адмаўляюць якое-небудзь дачыненне даздарэння. Мінабароны назвала інцыдэнт "правакацыяй", МУС - «казкамі братоў Грым».

Апошнія навіны