BE RU EN

Слушная пастанова

  • ТЭЛЕГРАМ-КАНАЛ «БЕЛАРУСКАГА АБ'ЯДНАННЯ РАБОЧЫХ» (БАР)
  • 5.08.2021, 10:40

Менавіта таму мы застанёмся дома.

Апошнім часам нам можа здавацца, што мы зусім адны. Што лепшыя з нас ужо з'ехалі па лепшае жыццё, закінулі пратэст дзеля сям'і, перасталі адкрываць навіны каб не чуць пра затрыманні. І гэта нармальна.

Калі ўся гэты процьма падзей здарылася з намі, мы перажывалі гэта разам. У кожным чалавеку вакол мы адчувалі падтрымку і сяброўскае плячо. І ў адзін з момантаў нам магло здацца, што мы не справімся. Гэта нармальна. Гэта называецца інстынкт самазахавання. Менавіта ён разам з абвостраным пачуццём справядлівасці заахвоціў нас выйсці на вуліцы год таму. У такіх абставінах кожны чалавек ведае, што трэба рабіць каб выратавацца. І адной з пастаноў быў страйк. Гэта была правільная пастанова.

Калі мы яе прымалі, мы кіраваліся тым, што хацелі лепшага жыцця для сябе і сваёй сям'і, мы хацелі чытаць толькі добрыя навіны. Ніхто не можа забараніць нам імкнуцца да гэтага. І менавіта таму мы застанёмся дома, каб змаглі вярнуцца тыя, хто з'ехаў, каб правасуддзе перамагло, каб адчуванне адзінства з намі было заўсёды.

Страйку быць!

Тэлеграм-канал «Беларускага аб'яднання працоўных» (БАР)

Апошнія навіны