BE RU EN

За дзень Літва вярнула ў Беларусь больш за 300 мігрантаў

  • 5.08.2021, 10:22

Унутры краіны выявілі і затрымалі толькі 19 чалавек.

У Літве ўчора было затрымана толькі 19 мігрантаў, якія незаконна перасеклі мяжу краіны. Пра гэта паведамляе партал афіцыйнай статыстыкі Літвы.

Мяркуючы са звестак, у сераду літоўскія памежнікі затрымалі 19 чалавек. У аўторак - 35 чалавек. Паводле звестак партала Lrt.lt, у сераду з Літвы выправадзілі 321 мігранта.

Дагэтуль колькасць мігрантаў, незаконна перасекшы беларуска-літоўскую мяжу пабіла ўсе рэкорды - 2 жніўня затрымалі 214 чалавек, а днём раней - 294 чалавекі.

Нагадаем, з 3 жніўня літоўскія памежнікі вяртаюць у Беларусь ірацкіх мігрантаў, якіх затрымліваюць на агульнай мяжы.

Апошнія навіны