BE RU EN

На пратэстным заводзе «Гродна Азот» запанікавала адміністрацыя

  • 5.08.2021, 7:42

Рабочыя прадпрыемства чытаюць навіны ад незалежных СМІ на смартфонах.

Газета «Гродзенскі хімік», выданне пратэстнага завода «Гродна Азот», паведамляе, што абмяркоўвалі генеральны дырэктар Ігар Ляшэнка і прафсаюзны камітэт прадпрыемства.

А абмяркоўвалі яны новыя абмежавальныя захады ў дачыненні да супрацоўнікаў заводу, які адзначыўся страйкамі яшчэ летась, а ў гэтым рэгулярна з'яўляецца ў навінах праз паломкі і няштатныя сітуацыі.

«З старшынём прафсаюзнага камітэта ААТ «Гродна Азот» Андрэем Ражынскім абмяркоўвалася пытанне забароны выкарыстання смартфонаў на тэрыторыі завода. Яму паведамлена, што цяпер прапрацоўваецца пытанне закупкі звычайных тэлефонаў і выдачы дубліката sim-карт», - піша выданне.

Апошнія навіны