BE RU EN

У Беларусі павышаюць кошты на чыгуначныя перавозкі

  • 4.08.2021, 21:14

Квіткі падаражэюць на 5-15%.

Квіткі на праезд чыгункай унутры Беларусі падаражэюць на 5-15%, паведамляе прэс-служба Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ).

Цэны на праезд у цягніках рэгіянальных і міжрэгіянальных ліній павялічацца ў залежнасці ад адлегласці перавозкі. Напрыклад, праезд у бізнэс-класе маршрутам «Менск - Ворша» стане даражэйшы на 43 капейкі, «Менск - Бабруйск» - на 35 к. Пасажырам электрычак за праезд ад Менска да Маладзечна давядзецца заплаціць на 17 капеек больш.

На цягніках гарадскіх ліній праезд у межах аднаго тарыфнага пояса падаражэе на 15 капеек, а ў межах двух тарыфных паясоў - на 30 капеек.

У МАРГ кажуць, што насельніцтва не кампенсуе нават 14% выдаткаў на чыгуначныя перавозкі. Пры гэтым чыгунка не атрымлівае бюджэтныя субсідыі на перавозкі пасажыраў.

У папярэдні раз тарыфы на чыгуначныя перавозкі павышаліся ў снежні 2020 года.

Пастанова ўваходзіць у дзеянне праз 5 дзён пасля афіцыйнага апублікавання.

Апошнія навіны