Tesla выпусціла першы асобнік сваёй самай таннай мадэлі
- 4.08.2021, 20:56
Хэтчбэк З-класа будзе каштаваць блізу 25 тысяч даляраў.
Tesla сабрала першы прататып свайго будучага недарагога электракара. Хэтчбэк З-класа будзе каштаваць блізу 25 тысяч даляраў у базавай версіі, паведамляе autoportal.ua.
Вядома, што да канца года на прадпрыемстве ў Кітаі выпусцяць пробную партыю электрамабіляў і пачнуць іх выпрабаванні. Вытворчасць у Паднябеснай можа стартаваць у 2022 годзе, а на новай гігафабрыцы пад Бэрлінам - годам пазней.
Пакуль падрабязнасці пра новы электракар Tesla няшмат. Вядома, што пабудуюць яго на скарочанай платформе Tesla Model 3 і па дызайне ён будзе падобны да гэтага седана. На пагалоскі, аўто назавуць Model 2, а яе канкурэнтамі стануць Volkswagen ID.3 і новы Renault Megane.
Знізіць кошт электракара, са слоў Ілана Маска, дапамогуць інавацыйныя акумулятары фармату 4680 і новыя тэхналогіі вытворчасці. Базавая версія зможа праехаць амаль 250 км без падсілкавання, таксама прапануюць варыянты з запасам ходу ў 400 і 560 км.