Ціманоўскую звольнілі з РЦАП і адкамандзіравалі ў МУС
- 4.08.2021, 20:26
Сёння беларуская лёгкаатлетка прыляцела ў Вену.
Лёгкаатлетку Хрысціну Ціманоўскую звольнілі з Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі і адкамандзіравалі ў Міністэрства ўнутраных спраў, паведамляе «Трибуна».
Калі Ціманоўская не з'явіцца ў МУС 12:00 5-га жніўня, то яе звольняць і з гэтай структуры.
Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці прывёў тэкст паведамлення, якое сёння атрымала спартоўка.
«Добры дзень, Хрысціна Сяргееўна. Загадам Міністэрства спорту і турызму вы з 5 жніўня 2021 года накіроўваецеся ў Міністэрства ўнутраных спраў для далейшага праходжання службы. Вам неабходна прыбыць на службу 5 жніўня 2021 а 9.00 па адрасе г. Менск, вуліца Гарадскі Вал, 6, кабінет 110. Дадаткова паведамляю, што ваша адсутнасць на працоўным месцы (па вышэйпаказаным адрасе) звыш 3 гадзін будзе лічыцца прагулам і можа пацягнуць за сабой ваша звальненне», - гаворыцца ў паведамленні.
Нагадаем, сёння Ціманоўская прыляцела ў Вену.