BE RU EN

У Ашмянах ужо знаходзяць пашпарты грамадзян Ірака прама на вуліцах

  • 4.08.2021, 20:11

Фотафакт.

У мясцовым паблік выклалі фота пашпарта з подпісам: знойдзены ў мясцовай кулінарыі.

«Наша Ніва» паразмаўляла з мясцовым жыхаром, які знайшоў дакумент.

«Пашпарт я знайшоў у пятніцу вечарам. Гэта дакумент грамадзяніна Ірака, - кажа мужчына. - іракцаў тут у Ашмянах стае. Праблем, праўда, не ствараюць.

Хто ў гатэлі жыве, а хто і на працу прыязджае. Мне сябар распавядаў, што яны жывуць тут, у Ашмянах, а самі працуюць на АЭС. Не ведаю, што там робяць.

Дарэчы, гаспадар так і не знайшоўся, таму я аднёс пашпарт у мясцовы РАУС».

Ашмяны - горад у Гарадзенскай вобласці, знаходзіцца на адлегласці амаль 30 км ад літоўскай мяжы.

Апошнія навіны