BE RU EN

Жураўскі вель Граеўскі: Справы па Лукашэнку павінны быць перададзены ў міжнародны трыбунал

  • 4.08.2021, 19:43

Лукашысты адкажуць за свае злачынствы.

Справы па Лукашэнку павінны быць перададзеныя ў міжнародны трыбунал. Такое меркаванне выказаў экс-супрацоўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы, палітолаг Пшэмыслаў Жураўскі вель Граеўскі.

Так былы польскі дыпламат адрэагаваў на гібель грамадзяніна Беларусі Віталя Шышова, чыё цела было знойдзенае ў Кіеве ў адным з гарадскіх паркаў.

«Актывісты беларускай апазіцыі і замежныя назіральнікі не сумняваюцца ў тым, што Шышоў - яшчэ адна ахвяра беларускага рэжыму», - піша польскі партал Niezalezna.pl.

Выданне папрасіла пракаментаваць сітуацыю прафесара Лодзінскага ўніверсітэта Пшэмыслава Жураўскі вель Граеўскага.

«Магчымасці вонкавага ціску ў дачыненні да Лукашэнкі вельмі абмежаваныя, - сказаў суразмоўца. - Рэжым Лукашэнка паводзіць сябе ірацыянальна. Лічу, што ўсе справы супраць беларускага рэжыму павінны быць перададзены ў міжнародны трыбунал. Вядома, што ніякая дыктатура не вечная. Хай ведаюць, што, калі ўмовы зменяцца, яны адкажуць за гэта», - заявіў былы польскі дыпламат.

Апошнія навіны