BE RU EN

Польшча сёлета выдала беларусам больш за 90 тысяч віз

  • 4.08.2021, 17:47

З іх 9000 гуманітарных.

За сем месяцаў 2021 года (студзень-ліпень) Польшча выдала грамадзянам Беларусі больш за 90 тысяч віз. Прычым амаль 9 тысяч з іх - гэта гуманітарныя візы. Такую статыстыку прыводзіць «Польскае радыё» са спасылкай на Міністэрства замежных спраў Польшчы.

Агулам з пачатку крызісу ў Беларусі (са жніўня 2020 года) Польшча выдала больш як 12 тысяч гуманітарных віз. Са снежня 2020 году людзі з такой візай могуць легальна працаваць у Польшчы без дадатковых дазволаў. Напрыклад, менавіта гуманітарную візу атрымала лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская.

Апошнія навіны