BE RU EN

Украінскі барэц станцаваў гапак пасля таго, як здабыў залаты медаль на Алімпіядзе

  • 4.08.2021, 17:23

Гэта першая залатая ўзнагарода ўкраінскай нацыянальнай каманды на Алімпіядзе ў Токіё.

Украінскі барэц грэка-рымскага стылю і народны дэпутат Жан Белянюк гапаком адсвяткаваў залаты медаль на Алімпійскіх Гульнях-2020 у катэгорыі да 87 кг, піша «Новое время».

Пасля перамогі ў фінале над прадстаўніком Вугоршчыны Віктора Лорынцам спартовец з нацыянальным сцягам зладзіў танец на барцоўскім дыване.

«Бачна, што не маскаль», - пажартавалі карыстальнікі ў сацсетках.

Украінец здабыў першае золата Алімпіяды ў сваёй кар'еры. Таксама гэта першая ўзнагарода вышэйшай пробы для Украіны на Гульнях у Токіё.

Апошнія навіны