BE RU EN

Муж Крысціны Ціманоўскай атрымаў польскую візу

  • 4.08.2021, 17:03

Раней паведамлялася, што ён з'ехаў з Беларусі ва Украіну.

Арсень Зданевіч, муж лёгкаатлеткі Крысціны Ціманоўскай, атрымаў польскую гуманітарную візу. Пра гэта сёння паведаміў на брыфінгу прэс-сакратар урада Польшчы Пётр Мюлер.

Раней паведамлялася, што муж Ціманоўскай з'ехаў з Беларусі ва Украіну.

Мюлер заявіў, што Ціманоўская знаходзіцца пад дыпламатычнай апекай Польшчы, і адмовіўся паведамляць, калі менавіта яна прыбудзе ў Польшчу.

Апошнія навіны