BE RU EN

Прэм'ерка Фінляндыі вярнула ў бюджэт грошы за свае сняданкі

  • 4.08.2021, 12:28

Санна Марын са сваёй сям'ёй снедалі ў афіцыйнай рэзідэнцыі за дзяржаўны кошт.

Кіраўніца ўрада Фінляндыі Санна Марын вярнула ў бюджэт грошы за свае сняданкі, на якія яна выдаткоўвала па 850 еўра на месяц, паведамляе мясцовае выданне Ilta-Sanomat, піша zn.ua

У Марын сказалі, што прэм'ерка не ведала пра гэта і меркавала, што папярэднія прэм'еры таксама карысталіся гэтай «ільготай». Пасля таго як гэтая інфармацыя стала публічнай, прэм'ерка паабяцала выплаціць выдаткаваныя грошы і падзякавала за растлумачэнне закона.

Летась яна вярнула ў бюджэт больш за 10 тысяч еўраў. Да жніўня яна павінна вярнуць яшчэ 4,2 тысячы еўраў за гэты год.

У траўні паліцыя пачала расследаванне супраць чыноўнікаў офіса Марын. Самую прэм'ерку не падазравалі. У выніку фінскія паліцыянты не знайшлі фактаў злоўжыванняў паўнамоцтвамі або парушэнняў службовых абавязкаў.

Санна Марын стала прэм'ер-міністркай Фінляндыі ў снежні 2019 года ва ўзросце 34 гадоў. Яна - самая маладая прэм'ерка ва ўсім свеце.

Адзначым, што летась міністарка фінансаў Фінляндыі падала ў адстаўку на фоне скандалу. Катры Кулмуні брала ўрокі ў аратарскім майстэрстве, якія аплачвалі з бюджэту.

Апошнія навіны