Будучыня без нафты і газу ўстурбавала расейскіх чыноўнікаў
- 4.08.2021, 10:55
Ствараюцца спецыяльныя рабочыя групы пад кіраўніцтвам першага віцэ-прэм'ера РФ.
Цывілізаваны свет рухаецца ў бок энэргапераходу - замены найбліжэйшыя пару дзесяткаў гадоў вуглевадародаў на альтэрнатыўныя крыніцы аднаўляльнай энэргіі без выкідаў парніковых газаў. У Расеі гэта, здаецца, заўважылі. Там плануюць стварыць рабочыя групы для вывучэння варыянтаў адаптацыі да глабальнага энэргапераходу, піша РБК. Куратарам рабочых груп стане першы віцэ-прэм'ер Андрэй Белавусаў.
- Стаіць задача вызначыць рызыкі і магчымасці глабальнага энэргаперахода для расейскай эканомікі, ацаніць сцэнары ўсіх кірункаў і выпрацаваць аптымальны. Важна забяспечыць збор дакладных звестак, каардынацыю ведамстваў, арганізацый і экспэртаў, - падзялілася задачамі рабочай групы крыніца РБК.
Цяпер больш за палову расейскага экспарту складаюць паліўна-энэргетычныя тавары, якія здабываюцца з нетраў краіны. А попыт на газ і нафту будзе паступова зніжацца. Да 2030 года ў Расеі могуць адчуць гэта максімальна, бо на гэтую дату ў многіх еўрапейскіх краінах пазначаныя планы сур'ёзнага нарошчвання магутнасцяў альтэрнатыўных крыніц энэргіі.
Да таго ж Еўропа плануе прыняць закон, які прымусіць плаціць вялікую мыту за ўвоз на тэрыторыю ЕЗ замежных тавараў з вялікім вугляродным следам. Пад гэта падпадаюць тавары расейскай металургіі і хіміі.