BE RU EN

Лёгкаатлетка Яна Максімава расказала чаму адмовілася вяртацца ў Беларусь

  • 4.08.2021, 10:49

Спартоўка ўпэўненая, што ў выніку мы абавязкова пераможам.

Беларуская спартоўка Яна Максімава і ейны муж, Андрэй Краўчанка, які стаў сярэбраным прызёрам Алімпіяды 2008 года ў дзесяціборстве, надумалі не вяртацца ў Беларусь. Сям'я застаецца ў Нямеччыне.

Сваю пастанову Яна Максімава патлумачыла падпісчыкам ў Інстаграме, паведамляе gazetaby.com:

- На жаль, цяпер там можна страціць не толькі свабоду, але і пазбавіцца жыцця...

Тут ёсць магчымасць дыхаць на поўныя грудзі і быць адным з тых, хто змагаецца за свабоду сваіх людзей, сяброў, родных і блізкіх. Мы абавязкова пераможам, - напісала спартоўка, адзначыўшы допіс бел-чырвона-белымі сэрцайкамі.

Яна Максімава спадзяецца, што ейная спартыўная кар'ера прадоўжыцца, і ў яе будзе магчымасць трэніравацца і выступаць, рыхтавацца да наступных Алімпійскіх гульняў.

Апошнія навіны