BE RU EN

Жанчына ўпершыню ўзначаліла футбольную каманду чэмпіянату Беларусі

  • 4.08.2021, 9:12

Першыя два матчы пад яе кіраўніцтвам скончыліся перамогай.

Алена Адамчук стала галоўнай трэнеркай ФК «Пружаны» з трэцяга дывізіёна. Яна стала першай жанчынай, якая ўзначаліла каманду чэмпіянату Беларусі, паведамляе YouTube-канал «Football Брэстчыны».

«Пружаны» паспелі правесці пад яе кіраўніцтвам два матчы і абодва скончыліся перамогай з лікам 4:1. У першым матчы яны падолелі «Еўраэкспарт» з Высокага, у другім - «Драгічын». У турнірнай табліцы зоны «Захад» берасцейскага дывізіёна Д3 каманда заняла шосты радок пры васьмі ўдзельніках.

Раней Адамчук выступала за жаночыя беларускія футбольныя каманды, абараняла колеры каманды у кваліфікацыях чэмпіянатаў свету і Еўропы, пазней працавала трэнерам у ДЮСШ у Пружанах.

Апошнія навіны