BE RU EN

СМІ: Крысціна Ціманоўская вылецела ў Вену

  • 4.08.2021, 8:26

Незадоўга да пасадкі на рэйс да Варшавы спартоўка перасела на самалёт авіякампаніі Austrian Airlines.

Беларуская спартоўка Крысціна Ціманоўская вылецела ў Вену.

Цяпер яна знаходзіцца на борце самалёта Austrian Airlines, у аэрапорт Токіё яна прыбыла ў суправаджэнні некалькіх мужчын, паведамляе «Нямецкая хваля».

Чакаецца, што пасля прылёту ў Еўразвяз спартоўка накіруецца ў Польшчу, якая выдала ёй гуманітарную візу.

ТАСС са спасылкай на крыніцу ў аэрапорце Нарыта ўдакладняе, што лёгкаатлетка Крысціна Ціманоўская 4 жніўня незадоўга да пасадкі ў аэрапорце Токіё на рэйс да Варшавы перасела на рэйс аўстрыйскай авіякампаніі Austrian Airlines да Вены.

Самалёт аўстрыйскай авіякампаніі са спартоўкай на борце вылецеў з Токіё. Нагадаем, раней паведамлялася, што бягуха Крысціна Ціманоўская 4 жніўня вылеціць з Токіё ў Варшаву прамым рэйсам.

Апошнія навіны