BE RU EN

У ААН пракаментавалі гібель беларуса Віталя Шышова

  • 3.08.2021, 21:41

Актывіста маглі забіць беларускія спецслужбы.

У ААН пракаментавалі гібель беларуса Віталя Шышова. Кіраўнік "Беларускага дому ва Украіне" знік у Кіеве 2 жніўня. Яго знайшлі павешаным у кіеўскім парку.

"Мы рады бачыць, што ідзе расследаванне, – цытуе словы афіцыйнага прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Стэфана Дзюжарыка ТАСС. – Мы мяркуем, што ягоная смерць павінна быць старанна расследаваная, усе абставіны".

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ўзяў пад асабісты кантроль гучную справу аб гібелі беларуса. Пра яе паведамляюць сусветныя СМІ, а Bellingcat анансаваў сваё расследаванне.

Сябры Шышова заяўляюць, што актывіста маглі ліквідаваць беларускія спецслужбы.

Апошнія навіны